BE RU EN

Каралева адобрыла прыпыненне працы брытанскага парламента

  • 28.08.2019, 17:43

Гэта робіцца для бесперашкоднага Brexit 31 кастрычніка.

Каралева Элізабэт II ухваліла просьбу ўрада прыпыніць працу парламента праз Brexit.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Праца парламента павінна быць прыпыненая не раней за 9 верасня і не пазней за 12 верасня, а прадоўжыцца прыпыненне да 14 кастрычніка.

Раней урад Вялікай Брытаніі папрасіў каралеву Элізабэт II прыпыніць працу парламента, каб гарантаваць бесперашкодны Brexit 31 кастрычніка.

Апошнія навіны