BE RU EN

Знойдзеная яшчэ адная карысная ўласцівасць чырвонага віна

  • 28.08.2019, 13:10

Група даследчыкаў праверыла карысць спіртных напояў на кішачныя мікробы.

Даследаванне, праведзенае ў Каралеўскім каледжы Лондана, паказала, што людзі, якія п'юць чырвонае віно ў сярэдніх колькасцях, маюць больш разнастайную мікрафлору кішэчніка, што з'яўляецца прыкметай яго здароўя, піша News.ua.

У артыкуле, апублікаваным у часопісе Gastroenterology, група даследчыкаў Лонданскага каралеўскага каледжа даследавала ўплыў піва, сідру, чырвонага віна, белага віна і моцных спіртных напояў на кішачныя мікробы і наступнае здароўе ў групе з 916 добраахвотнікаў.

Аўтары выявілі ў аматараў чырвонага віна больш разнастайную мікрафлору ў параўнанні з астатнімі ўдзельнікамі экспэрыменту. Пры гэтым жывое піва, якое раней уважалася за карыснае для мікрабіёму, не паказала таго ж эфекту.

Апошнія навіны