BE RU EN

Памёр беларускі мастак і дызайнер Алег Усціновіч

  • 26.08.2019, 20:36

Яму было 53 гады.

Пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак і дызайнер Алег Усціновіч. Пра гэта паведамляецца на старонцы Беларускага саюза дызайнераў у Facebook. Яму было 53 гады.

Алег Усціновіч нарадзіўся ў 1966 годзе, скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат у музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка, факультэт дызайну Беларускай акадэміі мастацтваў.

У 1997-2005 гадах быў арт-дырэктарам аднаго з вядучых рэкламных агенцтваў краіны «Белая карона». Стварыў шэраг выбітных плакатаў, адзначаных на міжнародных фестывалях рэкламы ў Кіеве, Менску, Маскве, Ніжнім Ноўгарадзе, Тбілісі, Сочы, а таксама ў выданні European Graphic Annual.

Выкладаў на кафедры ўжытковага мастацтва ў БДПУ імя Танка.

У 2005-2010 гадах працаваў у Маскве ў галіне рэкламы і дызайну. У 2010 годзе вярнуўся ў Менск, працаваў вольным мастаком і дызайнерам.

Быў сябрам Беларускага саюза дызайнераў з 2013 года.

Захапляўся ўсходняй культурай, каліграфіяй. Удзельнік шматлікіх мастацкіх праектаў і выстаў.

Апошнія навіны