Туск пералічыў галоўныя дасягненні саміту «Вялікай сямёркі»
- 26.08.2019, 18:10
Саміт G7 прайшоў у французскім Біярыцы.
Кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск пералічыў найважнейшыя сусветныя пытанні, паводле якіх удалося дасягнуць «пэўнага прагрэсу» на саміце «Вялікай сямёркі» (G7) у французскім Біярыцы.
«У складаных абставінах G7 абмеркавала і дасягнула прагрэсу па некаторых з самых вялікіх праблем у свеце, уключаючы дажджавыя лясы Амазонкі, гандаль, Іран, Ганконг і няроўнасць», - напісаў Туск у Twitter.
Еўразвяз не ўваходзіць у склад G7, але дэ факта з'яўляецца ўдзельнікам нарад, якія праводзяцца ў фармаце «Вялікай сямёркі».