BE RU EN

Прэзідэнт Інданезіі абвясціў аб будаўніцтве новай сталіцы на востраве Калімантан

  • 26.08.2019, 17:10

Урадавыя ўстановы Інданезіі пераедуць з Джакарты.

Сталіца Інданезіі будзе перанесеная з Джакарты ў новы горад, які будзе пабудаваны ва ўсходняй частцы вострава Калімантан. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 26 жніўня заявіў прэзідэнт краіны Джок Відода, піша «Гордон» са спасылкай на Jakarta Post.

З ягоных слоў, найбліжэйшым часам урад падрыхтуе законапраект аб выдзяленні сродкаў для пачатку работ і прадставіць яго на зацвярджэнне парламента.

Даследаванні найлепшага размяшчэння новай сталіцы доўжыліся тры гады. Акрамя раёна на ўсходзе Калімантана прапаноўваліся дзве лакацыі ў цэнтральнай і ўсходняй частцы гэтай выспы.

Галоўным патрабаваннем было сейсмічнае бяспечнае размяшчэнне будучай сталіцы.

Апошнія навіны