Італія: партыі не могуць дамовіцца наконт новага прэм'ера
- 26.08.2019, 13:26
Прэзідэнт праводзіць кансультацыі з лідарамі палітычных партый.
Тэрмін, які прэзідэнт Італіі Сэрджо Матарэла даў партыям для развязання палітычнага крызісу, амаль скончыўся, але левацэнтрысцкая Дэмакратычная партыя і папулісцкая "5 зорак" не могуць дамовіцца аб фармаванні новага ўрада.
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Euractiv.
Нязгода тычыцца кандыдатуры наступнага прэм'ер-міністра, бо "5 зорак” працягвае намагаць на аднаўленні прэм'ер-міністра Джузэпэ Контэ.
Дэмакратычная партыя дала свайму лідару Ніколе Дзынгарэці мандат на вывучэнне магчымасці фармавання новага ўрада.
Матарэла правёў кансультацыі з лідарамі палітычных партый, каб паспрабаваць знайсці выхад з цяперашняга крызісу, які пачаўся, калі два тыдні таму лідар партыі "Ліга" Матэа Сальвіні адмовіўся ад кааліцыі з рухам "5 зорак", а днямі ў адстаўку сышоў прэм'ер-міністр Джузэпэ Контэ.
Прэзідэнт павінен прыняць пастанову аб наступных кроках - прызначэнні датэрміновых выбараў ці аб фармаванні новага ўрада - на аснове альтэрнатыўнай большасці ў парламенце. У чацвер Матарэла запрасіў партыі на другі раўнд кансультацый у аўторак.
У апошні час паміж партыямі "Ліга" і "5 зорак" ўзнікалі спрэчкі, якія выліліся ў палітычны крызіс і жаданне сальвініі справакаваць датэрміновыя выбары, каб самому ўзначаліць урад.
Сальвініі думаў, што дэмакраты ніколі не пойдуць на стварэнне кааліцыі з "5 зоркамі", з якімі ў іх традыцыйна былі дрэнныя стасункі.