BE RU EN

У цэнтры Кіеве з гранатамёта абстралялі будынак

  • 26.08.2019, 11:45

Паліцыя кваліфікуе здарэнне як тэракт.

У Кіеве ўночы 26 жніўня двое невядомых стрэлялі па будынку на адрасе Панькоўская, 5. Пра гэта паведамляе аддзел камунікацыі паліцыі Кіева, піша liga.net.

Згодна з пададзенай інфармацыяй, стрэл прагрымеў а 01:30 ночы. Набой трапіў у акно на чацвёртым паверсе будынка. На шчасце, абышлося без пацярпелых. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі паліцыі, выбухатэхнікі, кінолагі, следча-аператыўныя групы, медыкі і ратавальнікі.

Паведамляецца, што праз дарогу ад будынка быў знойдзены выкарыстаны тубус ад ручнога супрацьтанкавага гранатамёта (РПГ 7). Дэталі здарэння высвятляюцца.

Да пошукаў зламыснікаў прыцягнуты ўвесь асабовы склад сталічнай паліцыі - у горадзе ўведзены аператыўны план.

ФОТА: МІРАСЛАВА КАЦЮГІ/ІНФАРМАТАР
ФОТА: МІРАСЛАВА КАЦЮГІ/ІНФАРМАТАР
ФОТА: МІРАСЛАВА КАЦЮГІ/ІНФАРМАТАР

Апошнія навіны