BE RU EN

Кацярына Белая: Стрым з плошчы ў Берасці глядзіць да 30 тысяч чалавек

  • 26.08.2019, 10:58

Гэта можа зрабіць кожны.

Да 30-ці тысяч праглядаў набіраюць стрымы ў сацыяльных сетках, якія вядуцца з плошчы ў Берасці.

Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміла жыхарка Берасця, удзельніца акцый супраць будаўніцтва акумулятарнага завода Кацярына Белая.

Такім спосабам штотыднёвай онлайн-камунікацыі яна выказвае сваю нязгоду з будаўніцтвам акумулятарнага завода паблізу горада і дае магчымасць убачыць аб'ектыўную рэальнасць у жывым эфіры іншым людзям.

«Некаторыя глядзіць да 30 тысяч чалавек. У мяне няма ніякага YouTube-канала - гэта толькі са сваёй асабістай старонкі ў «Фэйсбуку». Людзі сталі глядзець гэтыя стрымы і дзякуючы перадрукам пра гэтую праблему стала вядома большай колькасці людзей, яна выйшла за межы Берасця. Напрыклад, «Народнага рэпарцёра» глядзелі ў асноўным нашы берасцейцы. «Фэйсбук» - гэта ўжо больш глабальная сетка. Там не вяліся такія стрымы з нашай плошчы, а я стала весці», - распавяла Кацярына Белая.

Актывістка Кацярына Белая ўпэўненая ў тым, што кожны чалавек павінен мець сваю грамадскую пазіцыю. Такія стрымы праз інтэрнэт - гэта магчымасць яе сфармаваць або праявіць.

Апошнія навіны