BE RU EN

Навукоўцы распавялі, якую карысць для здароўя прыносяць сабакі

  • 25.08.2019, 19:16

Навукоўцы правялі цікавае даследаванне.

Паводле звестак працяглага даследавання Kardiozive Brno 2030, свойская жывёліна можа дапамагчы захаваць здароўе сэрца, асабліва калі гэтая свойская жывёліна - сабака, паведамляе EurekAlert!.

Падчас даследавання была атрыманая базавая медыцынская і сацыяльна-эканамічная інфармацыя пра больш як 2 000 жыхароў горада Брно ў Чэхіі, са студзеня 2013 года да снежня 2014 года.

У даследаванні ўзялі ўдзел 1769 чалавек, у якіх у анамнезе не было сэрцава-судзінных захворванняў. У іх ацанілі індэкс масы цела, дыету, фізічную актыўнасць, статус курэння, артэрыяльны ціск, узровень глюкозы ў крыві і агульны халестэрын.

Даследаванне параўноўвала паказчыкі сэрцава-судзiнных захворванняў уладальнікаў свойскіх жывёл з тымі, хто не меў свойскіх жывёл. Затым аўтары працы параўналі уладальнікаў сабак з іншымі ўладальнікамі свойскіх жывёл і тымі, хто не меў свойскіх жывёл.

Людзі, якія мелі якую-небудзь жывёліну, часцей паведамлялі аб большай фізічнай актыўнасці, палепшанай дыеце і выдатным узроўні цукру ў крыві. Самыя вялікія выгады ад свойскай жывёліны атрымлівалі тыя, хто меў сабак, незалежна ад іх узросту, полу і ўзроўню адукацыі. Свойскія жывёліны стымулююць да фізічна больш актыўнага ладу жыцця.

Наяўнасць сабакі можа падахвочваць уладальнікаў выходзіць на двор, перамяшчацца і рэгулярна гуляць са сваім сабакам.

Утрыманне сабак таксама было звязана з паляпшэннем псіхічнага здароўя і меншым успрыманнем сацыяльнай ізаляцыі.

Апошнія навіны