BE RU EN

У панядзелак у Беларусі будзе да +30

  • 25.08.2019, 18:54

Чакаецца надвор'е з невялікай хмарнасцю і без ападкаў.

Заўтра, 26 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор'е з невялікай хмарнасцю і без дажджоў. Уночы і раніцай у асобных мясцінах магчымы слабы туман.

Вецер будзе усходні, паўднёва-ўсходні - уночы слабы, удзень сярэдні.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў цяпла, а ў асобных мясцінах будзе да +15. Удзень прагназуецца +23-28, а месцам на паўднёвым захадзе краіны тэрмометры пакажуць +30, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны