BE RU EN

Аднапартыец Трампа возьме ўдзел у прэзідэнцкай гонцы

  • 25.08.2019, 18:18

Выбары ў ЗША пройдуць у 2020 годзе.

Былы кангрэсмэн ад рэспубліканскай партыі ў штаце Ілінойс Джо Уолш мае намер удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы, якая пройдзе ў ЗША ў 2020 годзе. Пра гэта паведамляе rbc.ua са спасылкай на Associated Press.

Уолш будзе выстаўляцца ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ад рэспубліканскай партыі. Экс-кангрэсмэн мяркуе, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не пасуе для Белага дома.

Акрамя таго, за ролю кандыдата ад рэспубліканцаў будзе змагацца былы губернатар Масачусэца Біл Уэлд.

Апошнія навіны