BE RU EN

У Лепельскім раёне камбайнер трапіў у жняярку

  • 25.08.2019, 17:39

Мужчына загінуў.

Як паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта, 24 жнiуня блізу 14:40 падчас уборкі збожжавых культур на тэрыторыі Лепельскага раёна ў жняярку камбайна трапіў 53-гадовы камбайнер.

Паводле папярэдніх звестак, падчас працы мужчына пасля забруджвання жняяркі пакінуў кабіну камбайна, не заглушыўшы рухавік. Аднак пасля ліквідацыі забруджвання жняярка пачала рухацца і захапіла мужчыну. Ён загінуў на месцы здарэння.

Паводле Белстату, штогод праз траўмаванні на вытворчасці гінуць дзясяткі людзей. За 2018 год было зафіксавана 95 смяротных выпадкаў. За першае паўгоддзе 2019 года - 53.

Апошнія навіны