Беларуса экстрадавалі з Паўночнай Македоніі
- 25.08.2019, 16:10
Ён скрываўся 12 гадоў.
Сёння ў Беларусь экстрадаваны чалавек, якога Інтэрпол адшукваў больш за 10 гадоў. Мужчыну абвінавачваюць у набыцці ў нашай краіне і Польшчы амфетаміну, яго захоўванні, збыце і кантрабандзе. Падрабязнасці паведамляе сайт МУС Беларусі.
Інтэрпол адшукваў уцекача з 2007 года. Увесь гэты час ён скрываўся на тэрыторыі іншых краін, выкарыстаў падроблены расейскі пашпарт і нават атрымаў грамадзянства Швэцыі. Нарэшце след зламысніка знайшоўся ў Паўночнай Македоніі. У ліпені мясцовыя праваахоўныя органы затрымалі беларуса, і суд пастанавіў экстрадаваць яго ў нашу краіну.
Беларусу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.