BE RU EN

Стала вядомая агульная пазіцыя лідараў G7 у пытанні Расеі

  • 25.08.2019, 14:13

Яна наўрад ці ўзрадуе Крэмль.

Лідары краін G7 мяркуюць, што цяпер «надта рана» рэінтэграць Расею ў «Вялікую васьмёрку». Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы. Пры гэтым яны пагадзіліся ўзмацніць каардынацыю з Масквой, паведамляе РБК.

Раней французскі лідар Эмануэль Макрон казаў, што вярнуцца да фармату G8 без развязання сітуацыі ва Украіне было б стратэгічнай памылкай. Ён таксама паказваў, што запрашэнне Расеі без усялякіх умоў можа быць успрынятае як слабасць «сямёркі».

Вяртанне Расеі ў «васьмёрку» падтрымаў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. На мінулым тыдні ён назваў прысутнасць расейскага боку ў G8 мэтазгодным. Амерыканскі прэзідэнт таксама дапусціў, што запросіць Расею на саміт G7 у 2020 годзе, які пройдзе ў ЗША, у якасці госця. Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў казаў, што аднаўленне «Вялікай васьмёркі» не з'яўляецца для Масквы самамэтай, аднак запрашэнне на сустрэчу G7, калі яно паступіць, будзе разгледжанае.

Фармат G8 скараціўся да «сямёркі» ў 2014 годзе, пасля далучэння Крыма да Расеі. Тады лідары аб'яднання не прыехалі на саміт у Сочы і сабраліся ў Брусэлі без расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Апошнія навіны