BE RU EN

Ілан Маск прапанаваў сагрэць Марс з дапамогай гіганцкіх люстэркаў

  • 25.08.2019, 11:59

Калі клімат на Марсе стане цяплейшым, з'явіцца прыдатная для жыцця атмасфера.

Ідэя тэрафармаваць Марс – гэта значыць змяніць ягоныя ўмовы настолькі, каб ён стаў прыдатным для жыцця – валодае розумамі людзей ужо даўно. Зусім нядаўна прадпрымальнік і мільярдэр Ілан Маск заявіў у Twitter, што трэба зрабіць на Чырвонай планеце мноства атамных выбухаў, якія змогуць справакаваць кліматычную рэакцыю: мільярды кубаметраў лёду растануць, і тады адтуль выйдуць паклады вуглякіслага газу, піша naked-science.ru.

Аднак праз усяго пару дзён заснавальнік кампаніі SpaceX у адным са сваіх твітаў зрабіў агаворку: можна не бамбаваць Чырвоную планету, а «сагрэць» яе з дапамогай тысячаў спадарожнікаў на сонечных адлюстравальніках. Тады клімат на Марсе стане цяплейшым, з'явіцца вуглякіслы газ.

Больш сваю ідэю Маск ніяк не пракаментаваў.

Апошнія навіны