BE RU EN

Bloomberg: Трамп можа запрасіць Пуціна на наступны саміт G7

  • 25.08.2019, 11:55

Прэзідэнт ЗША адзначыў, што кіраўнік РФ «можа быць запрошаны ў якасці госця».

Запрасіць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на наступны саміт G7, які адбудзецца ў ЗША, "безумоўна магчыма". Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведамляе Bloomberg (пераклад – liga.net).

"Дональд Трамп заявіў журналістам, што безумоўна магчыма, што ён запросіць Уладзіміра Пуціна ў якасці госця саміту Вялікай сямёркі налета", – адзначаецца ў паведамленні.

Наступны саміт G7 будзе праходзіць у ЗША ў 2020 годзе.

21 жніўня стала вядома, што з ініцыятывай аднаўлення G8 звярнуўся да прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

У той самы дзень Нямеччына і Вялікая Брытанія выступілі супраць гэтай ідэі.

Апошнія навіны