BE RU EN

Беларускі хакеіст Верабей перайшоў у фінскі «Пеліканс»

  • 24.08.2019, 21:27

Ён атрымае досвед выступаў у вышэйшым дывізіёне Фінляндыі і хакейнай Лізе чэмпіёнаў.

Беларускі абаронца «Аўтамабіліста» Павел Верабей працягне кар'еру ў Фінляндыі, інфармуе афіцыйны сайт клуба, піша tribuna.com.

Хакеіст правядзе наступны сезон у «Пеліканс», дзе атрымае досвед выступаў у вышэйшым дывізіёне Фінляндыі і хакейнай Лізе чэмпіёнаў.

У мінулым сезоне 21-гадовы Верабей правёў 27 матчаў у складзе «Сібіры», адзначыўшыся 2 перадачамі пры паказчыку карыснасці «-3» і 33 штрафных хвілінах. У траўні новасібірскі клуб абмяняў правы на хакеіста ў «Аўтамабіліста».

Апошнія навіны