BE RU EN

На заводзе «БелДжы» пад Барысавам адбылася аварыя

  • 24.08.2019, 18:25

Працу на заводзе яшчэ не наладзілі.

Аварыя на буйным аўтамабільным заводзе "БелДжы" пад Барысавам. Учора тут прарвала прамысловы трубаправод з бензінам, паведамляе тэлеграм-канал NEXTA. Ёсць як мінімум адзін пацярпелы.

- Гэта адбылося на лініі выпуску, дзе цалкам гатовыя аўтамабілі запраўляюць палівам, - распавялі некалькі крыніц на прадпрыемстве. - Труба, праз якую гэта робіцца, праходзіць пад падлогай цэха. Яна і лопнула. Кіраўніцтва ад граху далей тут жа загадала: усім рабочым ісці па хатах. Але некалькіх супрацоўнікаў адправілі ліквідоўваць аварыю. У выніку адзін з іх надыхаўся парамі бензіну, і з вострым атручваннем яго павезлі на хуткай. Таксама на завод прыязджалі ратавальнікі МНС.

Са звестак тэлеграм-канала, працу на "БелДжы" пасля паломкі пакуль не наладзілі.

СЗАТ “БелДжы” - беларуска-кітайскае супольнае прадпрыемства для зборкі кітайскіх легкавых аўтамабіляў Geely.

Апошнія навіны