Названыя шэсць вартых серыялаў верасня
- 24.08.2019, 17:24
У падборцы кожны знойдзе серыял для сябе.
Заканчваецца жнівень, а значыць пара даведацца, якія серыялы мы будзем глядзець у першы месяц восені. Рэдакцыя The Village Беларусь сабрала шоў, на якое варта звярнуць увагу, калі ў верасні не пашанцуе з надвор'ем і давядзецца сядзець вечарамі дома.
Wu-Tang: Амерыканская сага
4 верасня
Біяграфічная драма пра станаўленне Wu-Tang Clan, адной з самых значных ікон амерыканскага хіп-хопа. Серыял раскажа пра нью-ёркскага хлопца Бобі RZA Дыгса, які загарэўся ідэяй сабраць музычны гкрт.
За шоў адказваюць Крэйг Зіск ( «Бруклін 9/9») і Тара Ніколь Вейр («Падступныя пакаёўкі»).
Тытаны
6 верасня
Працяг серыяла ад DC Universe, які распавядае пра прыгоды «Тытанаў», каманды маладых супергерояў.
Неверагоднае
13 верасня
Васьмісерыйнае шоў ад Сюзаны Грант, сцэнарысткі «Эрын Брокавіч», знятае паводле матываў рэальных падзей.
У цэнтры сюжэту гісторыя 18-гадовая школьніца Мары Адлер.
Амерыканская гісторыя жахаў: 1984
18 верасня
Не, гэта не адсылка да антыўтопіі Джорджа Оруэла. Знакамітая анталогія жахаў гэтым разам раскажа пра летні лагер «Рэдвуд», у які на вакацыі прыязджае група падлеткаў. Але ніхто з іх не здагадваецца, што па суседстве жыве серыйны забойца. Ніхто не заўважыў паралеляў з «Пятніцай 13-га»?
Калейдаскоп жахаў
26 верасня
Поспех «Амерыканскай гісторыі жахаў» быў заразлівым, і цяпер яшчэ адзін канал спрабуе паўтарыць поспех шоў ад FX. Прадусарам серыяла выступіў Грэг Нікатэра, знакаміты майстар грыму і пастаноўшчык спецэфектаў для фільмаў жахаў.
Серыял заснаваны на аднайменным фільме 1982 года і будзе складацца з 12 гісторый ад Стывена Кінга, Джо Хіла і Джо Лансдэйла, разбітых на 6 серый.
Палітык
27 верасня
Сатырычная камедыя ад Netflix, якая расказвае пра амбіцыйнага студэнта Пэйтана Ховарда, які з дзяцінства марыць стаць прэзідэнтам ЗША. І жыццё дае шанец. Вось толькі галоўны прыз яго першай палітычнай гонкі - званне прэзідэнта студэнцкай супольнасці.
Стваральнікі абяцаюць, што на прыкладзе гісторыі Ховарда раскажуць пра шлях, які праходзіць кожны амерыканскі палітык у пагоні за ўладай.