BE RU EN

Мытнікі папярэдзілі пра цяжкасці з перасячэннем літоўскай мяжы ў суботу

  • 24.08.2019, 15:10

Вінаватае ў гэтым - абнаўленне праграмнага забеспячэння.

Паводле інфармацыі, атрыманай ад літоўскай мытнай службы, 24 жнiўня 2019 з 09.00 да 18.00 (прыблізна) беларускага часу, у інфармацыйных мытных сістэмах Літвы будуць праводзіцца працы абнаўлення праграмных прадуктаў, што паўплывае на рытмічнасць прыёму грузавога транспарту з сумежнага боку, - гаворыцца ў паведамленні на сайце Мытнага камітэта.

Напрыклад, на 14-45 у чарзе на прапускным пункце Катлоўка стаяць 40 аўтамабіляў. Перавозчыкам просьба ўлічваць гэтую інфармацыю пры перасячэнні мяжы і пры магчымасці выбіраць не самыя папулярныя кірункі.

Нагадваем, што інфармацыя пра чэргі на мяжы аператыўна абнаўляецца на сайце ДПК кожныя дзве гадзіны.

Апошнія навіны