BE RU EN

Расея правяла навучальныя пускі балістычных ракет

  • 24.08.2019, 12:50

Ракеты былі выпушчаныя з раёна Паўночнага Ледавітага акіяна і з акваторыі Баранцавага мора.

Міністэрства абароны Расеі правяло навучальныя пускі балістычных ракет «Сінь» і «Булава» з атамных падводных лодак «Тула» і «Юрый Далгарукі». Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства. Выпрабаванні праведзеныя на наступны дзень пасля таго, як прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін паабяцаў «сіметрычны адказ» на пуск наземнага варыянту крылатай ракеты «Тамагаўк» у ЗША, паведамляе «Радио Свобода».

Расейскія ракеты былі выпушчаныя з прыполюснага раёна Паўночнага Ледавітага акіяна і з акваторыі Баранцавага мора. Яны паспяхова пабілі навучальныя мэты на палігонах у Архангельскай вобласці і Камчатцы, паведамляе Міністэрства абароны.

Апошнія навіны