BE RU EN

NASA назвала прычыну адмены стыкоўкі расейскага «Саюза» з МКС

  • 24.08.2019, 12:21

Цяпер «Саюз» адвялі на бяспечную ад станцыі адлегласць.

Расейскі касмічны карабель «Саюз», на борце якога знаходзіцца робат Фёдар, не змог прыстыкавацца да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) праз праблемы з узмацняльнікам сістэмы аўтаматычнай стыкоўкі «Курс» на борце станцыі. Пра гэта сказаў дыктар падчас трансляцыі, якая вялася на сайце NASA, паведамляе РБК.

«Праблема не з сістэмай «Саюза», а з сістэмамі на МКС, сістэмай стыкоўкі» - заявіў ён, дадаўшы, што расейскія касманаўты памяняюць няспраўны ўзмацняльнік у сістэме «Курс».

Вядоўца трансляцыі таксама дадаў, што спробу прыстыкаваць «Саюз» да станцыі зноў распачнуць у нядзелю, 25 жніўня. З ягоных слоў, карабель зможа прыстыкавацца праз 24 і праз 48 гадзін.

Апошнія навіны