BE RU EN

Уладзімір Зяленскі заснаваў Дзень памяці абаронцаў Украіны

  • 24.08.2019, 10:56

Яго будуць адзначаць 29 жніўня.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што падпісаў указ пра заснаванне 29 жніўня Дня памяці абаронцаў Украіны, якія загінулі ў барацьбе за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, паведамляе «Интерфакс-Украина».

«З мэтай годнага ўшанавання памяці загінулых украінскіх вайскоўцаў і ўдзельнікаў добраахвотніцкіх фармаванняў мной падпісаны ўказ пра заснаванне Дня памяці абаронцаў Украіны, якія загінулі ў барацьбе за незалежнасць, за суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, і ўшаноўваць яго штогод 29 жніўня», - сказаў ён у суботу на ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці Украіны на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.

Апошнія навіны