BE RU EN

Жыхары Ганконга сталі ў 45-кіламетровы жывы ланцуг

  • 23.08.2019, 21:42

Актывісты ўтварылі жывы ланцуг на прыклад антысавецкай акцыі «Балтыйскі шлях» у Эстоніі, Латвіі і Літве ў 1989 годзе.

У пятніцу, 23 жніўня, у Ганконгу дзясяткі тысяч дэманстрантаў ўтварылі жывы ланцуг на прыклад антысавецкай акцыі «Балтыйскі шлях» у Эстоніі, Латвіі і Літве ў 1989 годзе.

Пра гэта паведамляе The Guardian (пераклад - «Новое время»).

ФОТА: REUTERS/ANN WANG

Жывы ланцуг расцягнуўся на некалькі кіламетраў па абодва бакі гавані Ганконга. Дэманстранты, якія ўзяліся за рукі, апанавалі сабой ходнікі, шляхаправоды, масты, набярэжныя і паркі Ганконга, і нават узлезлі на адну з самых знакамітых вяршыняў.

Многія з іх уключылі ліхтарыкі на смартфонах, каб падсвятліць жывы ланцуг. Яго агульная працягласць склала блізу 45 кіламетраў.

Акцыя была несанкцыянаванай, але мірнай.

ФОТА: REUTERS/ANN WANG

23 жніўня 1989 года блізу 2 млн пратэстоўцаў сфармавалі жывы ланцуг, які працягнуўся на 600 кіламетраў па ўсёй Эстоніі, Латвіі і Літве. Антысавецкая дэманстрацыя стала вядомая як Балтыйскі шлях.

Гэта быў першы і апошні флэшмоб у гісторыі СССР. На працягу года ўсе тры краіны Балтыі здабылі незалежнасць.

Апошнія навіны