BE RU EN

У Менску эвакуявалі гандлёвы цэнтр «Галерэя»

  • 23.08.2019, 19:52

Аб'явы пра неабходнасць пакінуць будынак гучалі праз гучную сувязь, быў абмежаваны доступ наведвальнікаў з вуліцы.

З ГЗЦ «Галерэя Менск» эвакуявалі наведвальнікаў. Пра гэта tut.by паведамілі чытачы.

Абвесткі пра неабходнасць пакінуць будынак гучалі праз гучную сувязь, быў абмежаваны доступ наведвальнікаў з вуліцы.

«Усё доўжылася не больш за 10 хвілін, потым наведвальнікаў сталі пускаць ізноў. Пакуль не працуе толькі «Еўраопт», - распавялі нам у «Галерэі».

Прычына праз якую ладзілася эвакуацыя пакуль не вядомая.

Нагадаем, 19 жніўня праз паведамленні пра мінаванне ў Менску давялося эвакуяваць блізу дзвюх тысяч чалавек з гатэляў, гандлёвых і бізнэс-цэнтраў. На месца выязджалі адпаведныя службы. Усе паведамленні пра мінаванне былі ілжывымі.

Апошнія навіны