BE RU EN

Кітай уводзіць дадатковыя мыты на тавары з ЗША

  • 23.08.2019, 19:02

КНР плануе абкласці новымі мытамі больш за 5000 найменняў тавараў агульным коштам $75 мільярдаў штогод.

Кітай наважыў увесці дадатковыя мыты на тавары з ЗША. Пра гэта паведаміла міністэрства камерцыі ў Пекіне ў пятніцу, 23 жніўня, піша «Немецкая волна».

КНР плануе абкласці новымі мытамі сумаю ад 5% да 10% больш чым за 5000 найменняў тавараў агульным коштам 75 млрд даляраў штогод, вынікае з паведамлення. Увядзенне новых мыт пройдзе ў два этапы: з 1 верасня і з 15 снежня 2019 года. Ва ўрадзе КНР сцвярджаюць, што такім чынам Пекін рэагуе на намеры ЗША павысіць мыты на кітайскія тавары.

У пачатку жніўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што з 1 верасня 2019 года ў ЗША набудуць моц новыя 10-працэнтныя мыты на кітайскія тавары коштам 300 мільярдаў даляраў. Аднак пасля чарговага раўнда перамоў з Кітаем кіраўнік Белага дома адклаў увядзенне павышаных мыт на больш чым палову катэгорый тавараў да снежня, каб даць амерыканцам магчымасць зрабіць пакупкі перад Калядамі.

Апошнія навіны