BE RU EN

Навукоўцы распрацавалі спосаб вытворчасці малака з бульбы

  • 23.08.2019, 16:14

Продаж прадукту пачнецца да канца года.

Даследчыца з Лундскага ўніверсітэта ў Швэцыі Ева Торнберг задалася пытаннем, як стварыць паўнавартасную замену малаку. І ў выніку эксперыментаў прыйшла да высновы, што асновай для яго можа стаць бульба, паведамляе «Інтэрфакс».

З караняплоду здабываюцца крухмал і пратэін, награваюцца асаблівым спосабам, далей у склад уводзіцца некаторая колькасць рапсавага алею - робіцца гэта, каб узбагаціць прадукт амега-3 тлустымі кіслотамі.

Бульбяное малако не змяшчае алергенаў, ужо запатэнтаванае і, як чакаецца, яго продаж пачнецца да канца года.

Апошнія навіны