BE RU EN

Вакарчук запатрабаваў ад Зяленскага змяніць Канстытуцыю Украіны

  • 23.08.2019, 15:50

Палітык прапануе ўнесці ў закон адразу пяць змяненняў у першыя ж дні працы новага парламента.

Лідар партыі «Голас» Святаслаў Вакарчук заклікаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ўнесці ў Раду законапраект пра змены ў Канстытуцыю. Пра гэта ён распавёў 23 жніўня на партыйным брыфінгу, піша liga.net.

«Мы звяртаемся да прэзідэнта з патрабаваннем неадкладна ўнесці закон аб змене Канстытуцыі», - заявіў Вакарчук.

Палітык прапануе ўнесці ў Асноўны закон адразу пяць змен:

1. Аб зняцці дэпутацкай недатыкальнасці;

2. Аб скарачэнні колькасці нардэпаў да 300 чалавек;

3. Аб пазбаўленні дэпутацкага мандата за кнопканацісканне;

4. Аб пазбаўленні дэпутацкага мандата за прагулы больш за палову пасяджэнняў Рады;

5. Аб устанаўленні ліміту на максімальную колькасць тэрмінаў у парламенце для аднаго дэпутата – не больш за два.

Са слоў Вакарчука, «лагічным і правільным» было б ўнясенне ў Раду законапраекта аб зменах у Канстытуцыю асабіста Уладзімірам Зяленскім.

«Ён (прэзідэнт - рэд.) можа падаць законапраект аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю аднаасобна. Нашай жа невялікай фракцыі гэта будзе зрабіць больш складана. Аднак мы гатовыя і да такога варыянту», - падсумаваў Вакарчук.

У канцы сваёй прамовы ён выказаў надзею, што прэзідэнцкая партыя «Слуга народа» падтрымае іх ініцыятывы, бо падчас перадвыбарчай кампаніі таксама задэкларавала імкненне да зменаў.

Апошнія навіны