BE RU EN

Жыхар Капыля: Cэнсу размаўляць з Лукашэнкам я не бачу

  • 23.08.2019, 13:53

Як жыве горад, у які дыктатар перадумаў ехаць.

21 жніўня Аляксандр Лукашэнка паабяцаў наведаць Капыльскі раён - «самы аддалены раён Менскай вобласці». Напраўду, ён абмовіўся. Як удакладнілі на дзяржаўнай тэлевізіі, ён паедзе ў Крупкі.

Журналісты «Радыё Свабода» наведалі Капыль і пагаварылі з мясцовымі жыхарамі.

«На сустрэчу з Лукашэнкам не пайшоў бы. Не трэба гэта мне. Cэнсу размаўляць з ім не бачу. Калі нават і задасі пытанне - усе адказы на яго вядомыя».

«Маленькія заробкі ў горадзе. Людзі працуюць, а заробкі па 300 рублёў на месяц. Гэта не заробак, калі чалавек працуе па восем гадзін, не пакладаючы рук.

«Прасядзіш ў лякарні. Будзеш сядзець, талонаў не будзе, а на цябе глядзяць, як на ворага народа. Асабліва на пенсіянера. Паміраць, кажуць, трэба. Каб пенсію не плаціць», - распавялі журналістам жыхары Капыля.

Апошнія навіны