BE RU EN

Што кажа статыстыка пра шанцы БАТЭ прайсці «Астану»

  • 23.08.2019, 12:57

У еўракубках барысаўцы двойчы былі ў сітуацыях, калі трэба адыграць тры галы.

Пацярпеўшы разгромную паразу ад «Астаны» у Нур-султане (0:3), БАТЭ істотна ўскладніў сабе задачу выхаду ў групавы раўнд Лігі Еўропы. Раней у дзвюхматчавых еўракубкавых супрацьстаяннях барысаўскі клуб ніколі не адыгрываў больш як два мячы адставання пасля першага двубою, піша "Прессбол".

За ўсю гісторыю выступаў у еўракубках БАТЭ двойчы быў у сітуацыях, калі ў паўторным спатканні патрабавалася адыграць тры галы.

У 2006 годзе ён двойчы саступілі казанскаму «Рубіну» (0:3 у гасцях і 0:2 дома). Праз год беларускі клуб не справіўся з «Вільярэалам» (1:4 і 0:2).

Апошнія навіны