BE RU EN

Масавая аварыя на МКАД заблакавала рух па сярэдняй паласе

  • 23.08.2019, 11:56

Вызначыць вінаватага аўтамабіліста будзе нялёгка.

Сёння раніцай на ўнутраным коле МКАД у раёне з'езду на вуліцу Мазурава сутыкнуліся пяць аўтамабіляў. Тыповы «паравоз», які адбыўся ў выніку невыканання дыстанцыі, кажуць відавочцы. Усе аўто пасля серыі сутыкненняў апынуліся ў сярэдняй паласе. Зразумела, утварыўся затор, рух быў ускладнены, паведамляе onliner.by.

Звычайна ў такіх аварыях віна кладзецца на кіроўцу, які «здагнаў» - невыкананне дыстанцыі. Аднак у гэтым выпадку вызначыць вінаватага аўтамабіліста будзе нялёгка.

Апошнія навіны