BE RU EN

Украіна адзначае Дзень дзяржаўнага сцяга

  • 23.08.2019, 10:24

У Кіеве прайшла ўрачыстая цырымонія.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў пятніцу, 23 жніўня, узяў удзел у цырымоніі ўрачыстага ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Украіны на Сафійскай плошчы ў Кіеве, паведамляе nv.ua.

Разам з ім у Дзень дзяржаўнага сцяга сцяг паднялі:

Герой Украіны, намеснік камандзіра механізаванага батальёна 30-й асобнай механізаванай брыгады аператыўнага камандавання Поўнач Наземных войскаў Узброеных сіл Украіны маёр Уладзімір Грынюк, намеснік камандзіра Міжнароднага міжведамаснага шматпрофільнага цэнтра падрыхтоўкі падраздзяленняў Нацыянальнай гвардыі Украіны палкоўнік Сяргей Рэкун, курсант 3-га курса Ваеннага інстытута тэлекамунікацый і інфарматызацыі імя Герояў Крут - дачка вайсковага лётчыка, падпалкоўніка Сяргея Камінскага, які загінуў у чэрвені 2014 года паблізу горада Славянска, Анастасія Камінская.

23 жніўня ва Украіне адзначаюць Дзень дзяржаўнага сцягу.

За дзень да гэтага Зяленскі заклікаў украінцаў далучыцца да флэш-мобу ў Дзень дзяржаўнага сцяга.

Кіраўнік дзяржавы папрасіў усіх украінцаў, як ва Украіне, так і за мяжой, вывесіць на сваіх будынках украінскі сцяг.

Апошнія навіны