BE RU EN

Аляксей Навальны выйшаў на волю

  • 23.08.2019, 9:36

Напярэдадні суд пастанавіў не працягваць палітыку тэрмін адміністрацыйнага арышту праз ягоную шпіталізацыю.

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны выйшаў з спецыяльнага прыймальніка пасля 30 дзён адміністрацыйнага арышту за заклік выйсці на няўзгодненую акцыю ў падтрымку незалежных кандыдатаў у маскоўскую думу, паведамляе «Новая газета».

Прэсавая сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш адзначыла, што каля прыймальніка дзяжурыў “аўтазак” і стаялі супрацоўнікі паліцыі. Аднак палітыка не сталі затрымліваць, дадала яна.

Напярэдадні суд пастанавіў не працягваць палітыку Аляксею Навальнаму тэрмін адміністрацыйнага арышту праз ягоную шпіталізацыю на дзень у канцы ліпеня. З адпаведным хадайніцтвам звярнуўся начальнік прыймальніка №1 Дзмітрый Томазаў.

Палітыка ў канцы ліпеня шпіталізавалі на дзень з «вострай алергічнай рэакцыяй». Ягоная лекарка-афтальмолаг і кіраўніца «Прафзвязу лекараў» Наста Васільева пры гэтым скардзілася на тое, што раздражняльнік, які выклікаў апухласць, так і не быў высветлены лекарамі.

24 ліпеня Навальнага арыштавалі на 30 дзён за заклікі выйсці на акцыю за допуск незалежных кандыдатаў на выбары ў маскоўскую думу (ч.8 арт.20.2 КоАП). Палітык прапанаваў правесці 27 ліпеня ля будынка мэрыі мітынг падчас узгодненай акцыі за допуск незалежных кандыдатаў на праспекце Сахарава ў Маскве.

Апошнія навіны