BE RU EN

Актывісты вяртаюць беларускую мову ў Оршу

  • 23.08.2019, 9:30

Што адбываецца на радзіме Караткевіча?

Орша - радзіма першага друкаванага лемантара па-беларуску і аднаго з самых вядомых айчынных пісьменнікаў - Уладзіміра Караткевіча. Аднак цяпер у горадзе роднай мовы застаецца ўсё менш, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Вярнуць агучванне па-беларуску ў грамадскі транспарт наважылі актывісты. Да кіраўніцтва аўтапарка пайшлі ўжо з прапановамі.

Аднак з гарвыканкаму прыйшоў адмоўны адказ: маўляў, беларускую мова з транспарту пастанавілі прыбраць на просьбу жыхароў. Неўзабаве пасля гэтага ліста на сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў за абвяшчэнне прыпынкаў у Оршы па-беларуску.

На сёння Орша - адзінае места ў Віцебскай вобласці, дзе прыпынку ў грамадскім транспарце абвяшчаюць па-расейску. А таму працягваць змаганне за родную мову варта, мяркуе шмат хто з жыхароў. Да заканчэння збору подпісаў на сайце petitions.by засталося яшчэ два дні.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны