BE RU EN

Дзёрзкае рабаванне ювелірнай крамы ў Менску: шкода склала блізу $500 тысяч

  • 22.08.2019, 19:27

Рабаўнікі не знойдзеныя.

Пасля інвентарызацыі падлічаная шкода, якую прычынілі ювелірнай краме «Яхант» падчас дзёрзкага рабавання ў суботу. Аб гэтым паведамляецца ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.

Шкода, прычыненая краме, складае больш за мільён беларускіх рублёў. Расследаванне крымінальнай справы прадаўжаецца.

Людзей, якія нешта ведаюць аб асобах падазраваных, маюць відэазапісы з рэгістратараў аўто, якія стаялі паблізу ювелірнай крамы, валодаюць іншай інфармацыяй, якая можа дапамагчы следству, просяць звярнуцца ва УСК г. Менска або праз тэлефон 389 55 55.

Нагадаем, у суботу 17 жніўня аб 11.40 двое мужчын зайшлі ў ювелірную краму на вул. Кісялёва, распылілі пярцовы газ, выкралі ўсе каштоўнасці з вітрыны і ўцяклі. Гэта было ўжо чацвёртае рабаванне крамы «Яхант».

Апошнія навіны