BE RU EN

Утрыманне фармальдэгіду ў паветры Пінска перавысіла норму ў 2,5 разы

  • 22.08.2019, 16:30

Падвышанае ўтрыманне фармальдэгіду зафіксаванае і ў іншых беларускіх гарадах.

Падвышанае ўтрыманне фармальдэгіду было зафіксаванае на мінулым тыдні ў паветры некалькіх беларускіх гарадоў. Пра гэта інфармуе Еўрарадыё са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У Пінску 20 жніўня а 19:00 у раёне вуліцы Цэнтральнай максімальная канцэнтрацыя фармальдэгіду перавысіла гранічна дапушчальную норму ў 2,5 разы. У раёнах вуліц Завальная і Чырвонаармейская норма два дні перавышала дапушчальную ў 1,9 разы (19 жніўня а 7:00 і 20 жніўня а 1:00).

У Воршы перавышэнне ўтрымання фармальдэгіду ў паветры фіксавалася на вуліцы Пакгаўзнай. 15 жніўня перавышэнне склала 1,6 разы, а 19-га - 1,4.

У Магілёве 19 жніўня ў раёне вуліцы Першамайскай было зафіксаванае кароткачасовае перавышэнне фармальдэгіду ў 1,1 разы.

Апошнія навіны