BE RU EN

«Бацькаўшчына» прапанавала сваю кандыдатуру на пасаду віцэ-спікера Вярхоўнай Рады Украіны

  • 22.08.2019, 15:56

Раней ад гэтай пасады адмовілася партыя «Голас».

Абраны народны дэпутат Андрэй Кажамякін заявіў, што «Бацькаўшчына» прэтэндуе на пасаду віцэ-спікера Вярхоўнай Рады.

Пра гэта паведамляе «Интерфакс-Украина».

«Бацькаўшчына вылучыла сябра сваёй фракцыі на пасаду віцэ-спікера», - сказаў ён.

У той жа час ён не захацеў назваць прозвішча кандыдата на гэтую пасаду.

«Заўтра, калі гэта будзе зацверджана, то мы будзем ужо казаць больш канкрэтна», - дадаў Кажамякін.

З ягоных слоў, кіраваць фракцыяй Бацькаўшчына зноў будзе Юлія Цімашэнка, а намеснікам кіраўніцы фракцыі прапануецца прызначыць Сяргея Собалева.

Нагадаем, украінская партыя «Голас» адмовілася ад пасады віцэ-спікера ва ўкраінскай Радзе.

Апошнія навіны