BE RU EN

«З мэтай аптымізацыі выдаткаў» гомельскім будаўнікам загадана зрэзаць выплаты

  • 22.08.2019, 15:17

Нязгодных проста звольняць.

Не так даўно Лукашэнка даваў з экранаў тэлевізараў даручэнне павялічыць заробкі будаўнікам, каб прадухіліць адток кадраў з галіны, піша gomel.today. Аднак на практыцы, як паказвае гомельскі выпадак, усё ідзе не зусім так.

Тэлеграм-канал «Общество Гомель» падзяліўся фота загаду за подпісам генеральнага дырэктара ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат» (ДБК), у якім гаворыцца пра ўсталяванне новага памеру прэмій будаўнікам чацвёртага разраду - 20% без змен умоў і паказчыкаў прэміравання. У наступным загадзе адзначаецца, што гаворка ідзе «пра змяненне з 2019/09/01 года істотных умоў працы - зніжэнні сумаў аплаты працы». Супрацоўнікі прадпрыемства кажуць, што раней сума прэміравання складала 30%.

Тут жа гаворыцца пра тое, што пры адмове работнікаў ад працы ў сувязі з памяншэннем аплаты працы з імі будзе спыняцца працоўная дамова.

У сваім загадзе гендырэктар А. М. Ганчароў спасылаецца на ўказ «Аб мерах павышэння эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь».

Апошнія навіны