BE RU EN

Дырэктар беларускага ліцэя ў Гайнаўцы балатуецца ў польскі Сэнат

  • 21.08.2019, 21:23

Выбары ў польскі парламент адбудуцца 13 кастрычніка.

Чалец Сейма Падляшскага ваяводства і дырэктар беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук стартуе ў польскі Сэнат, паведамляе «Радыё Рацыя».

Лукашук надумаў стартаваць пры падтрымцы камітэта Грамадзянскай кааліцыі. Згодна з перадвыбарным пагадненням, ён будзе адзіным кандыдатам ад цэлай апазіцыі і будзе спаборнічаць з сябрам партыі «Закон і справядлівасць» Яцэкам Багуцкім на поўдні Падляшша. Справы беларускай меншасці, развіццё інфраструктуры і турыстычнага патэнцыялу паўднёвай і ўсходняй частцы ваяводства - гэта галоўныя задачы, якія ставіць перад сабой Ігар Лукашук.

- Я, як рэпрезентант беларускага асяродку, але таксама і польскага асяродку, шматкультурнага, шматнацыянальнага, шматрэлігійнага рэгіёну. Напэўна, пра гэта казаць вельмі шмат буду, бо мала ёсць такіх месцаў у Польшчы, дзе сутыкаюцца розныя нацыі. І разуменне, што такія месцы ёсць, у грамадстве малое.

Апошнія навіны