BE RU EN

Ніінісцьё патлумачыў Пуціну, чаму ў Фінляндыі няма такіх пратэстаў, як у Маскве

  • 21.08.2019, 20:28

У фінаў існуе эфектыўны кантакт паміж уладай і грамадствам.

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Ніінісцьё пасля перамоў з кіраўніком РФ у Хельсінкі заявіў, што ў ягонай краіне няма такіх пратэстаў, як у Маскве, бо ў фінаў існуе эфектыўны кантакт паміж уладай і грамадствам.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт "Еўрапейскай праўды".

"Я праз тэлевізію назіраю за падзеямі ў Маскве ды іншых гарадах. І мабыць было б занадта легкадумна сказаць, што, на шчасце, у нас такога няма, такога ў нас не адбываецца (у гэты момант Пуцін усміхнуўся - рэд.). У нас, ўсё ж, ёсць кантакт паміж адміністрацыяй, кіраўнічымі структурамі і грамадзянскай супольнасцю.І гэта адная з прычын, чаму ў нас такога няма", - сказаў ён.

Апошнія навіны