BE RU EN

У Баранавічах работнікам з чэрвеня не плацілі заробак

  • 21.08.2019, 18:37

Давялося ўмяшацца органам пракуратуры.

Парушэнні працоўнага заканадаўства былі выяўленыя Баранавіцкай міжраённай пракуратурай у філіяле «Баранавіцкая мантажная ўправы» ААТ «Белсантэхмантаж-2». Прадпрыемства не выплаціла 54 сваім супрацоўнікам нават не ліпеньскі, а чэрвеньскі заробак сумай 23 тысячы рублёў. Яго павінны былі выдаць да 30 ліпеня, але ўсе тэрміны выйшлі, а грошай людзі так і не ўбачылі, піша vb.by.

Затое адразу пасля ўмяшання пракурора дырэктар прадпрыемства разам з бухгалтэрыяй адшукаў патрэбныя сродкі і ў той жа дзень выплаціў запазычанасць перад работнікамі. Аднак пракурор ініцыяваў пачатак адміністрацыйнага працэсу паводле ч. 1 арт. 9.19 КоАП у дачыненні да кіраўніка, з віны якога супрацоўнікам выплацілі заробак несвоечасова.

Апошнія навіны