BE RU EN

Reuters: «Раснафта» перавяла новыя кантракты на аплату ў еўрах праз магчымыя санкцыі

  • 21.08.2019, 17:43

Раней асноўнай валютай быў даляр ЗША.

«Раснафта» апавясціла замежных пакупнікоў аб пераводзе новых кантрактаў на экспарт нафтапрадуктаў на аплату ў еўрах, паведамілі пяць крыніц у галіне агенцтва Reuters (пераклад - «Новая газета»). Раней асноўнай валютай быў даляр ЗША.

Гэты захад неабходны для зніжэння наступстваў ад магчымых амерыканскіх санкцый, тлумачыць агенцтва. Перамовы аб пераводзе кантрактаў на еўра пачаліся летась, тады ж «Раснафта» ўвяла ва ўмовы кантрактаў штрафы за нявыплаты праз санкцыі.

Упершыню «Раснафта» паказала еўра па змаўчанні валютай аплаты на мінулым тыдні ў тэндэры ў пастаўках нафты, адзначае Reuters. Для пераводу кампанія прапануе карыстацца валютным курсам агенцтва Bloomberg.

Дамагацца пераводу разлікаў з даляра ў еўры летась таксама пачалі і іншыя расейскія нафтагазавыя кампаніі, у тым ліку «Сургутнафтагаз» і «Газпром нафта». Напрыклад, доля еўра ў разліках з кітайскімі пакупнікамі ў першыя тры месяцы 2019 года дайшла да 38%, тады як на даляр прыпала менш за палову аплат. Большая частка новых аплат у еўрах прыпала на экспарт сырой нафты, адзначаў РБК.

Апошнія навіны