BE RU EN

Глускі райвыканкам загадаў накіраваць работнікаў прадпрыемстваў на збор камянёў

  • 21.08.2019, 15:50

Райвыканкам раіць прыносіць з сабой уласныя вёдры.

Блогер NEXTA, апублікаваў у сваім Telegram «пратакол даручэнняў кіраўніка Глускага райвыканкама», паведамляе «Белсат».

У дакуменце пералічаныя арганізацыі, якія павінны накіраваць сваіх работнікаў на збор камянёў 22 і 23 жніўня.

Райвыканкам раіць прыносіць з сабой уласныя вёдры.

Нагадаем, 21 жніўня Лукашэнка заявіў, што найбліжэйшым часам збіраецца наведаць «аддаленыя раёны» ў кожнай вобласці, у тым ліку і Глуск, што ў Магілёўскай вобласці.

Апошнія навіны