BE RU EN

«У Канстытуцыі напісана чорным па белым, што мы маем права на мірны сход»

  • 21.08.2019, 14:14

Заяўкі на правядзенне яшчэ 13 мітынгаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пададзеныя ў Берасці.

Заяўкі накіраваныя ў Берасцейскі раённы выканаўчы камітэт. «Мерапрыемствы плануюцца з 27 жніўня да 1 верасня», - кажа «Радыё Рацыя» блогер і актыўны ўдзельнік акцый Сяргей Пятрухін:

- У Канстытуцыі напісана чорным па белым, што грамадзяне маюць права на мірны сход. Гэта проста акупацыя. У краіне няма чыноўнікаў нармальных, міліцыі, судоў няма. Яны робяць, што хочуць. Па-мойму - гэта проста банда. Як з бандай змагацца? Ведаеце, трэба неяк мірна.

Некалькі дзён таму ўлады ўжо забаранілі правядзенне шэрагу мітынгаў у Берасцейскім раёне з 20 да 26 жніўня. Яны матывавалі гэта правядзеннем будаўнічых работ у заяўленым месцы.

Апошнія навіны