BE RU EN

Не стала беларускага пісьменніка Леаніда Дайнекі

  • 21.08.2019, 13:21

Яму было 79 гадоў.

Сёння памёр празаік Леанід Мартынавіч Дайнека. Ён пражыў 79 гадоў.

Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» Саюз беларускіх пісьменнікаў, сябрам Рады якой быў Леанід Дайнека. Развітанне адбудзецца ў пятніцу ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага. Пра час развітання паведамяць дадаткова, піша nn.by.

Леанід Дайнека нарадзіўся 28 студзеня 1940 года ў Змітраўцы (сёння Клічаўскі раён). Скончыў журфак БДУ. Працаваў на віцебскай тэлевізіі, на Беларускай тэлевізіі. У 1972-1989 - адказны сакратар часопіса «Маладосць», з 1989 - загадчык рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Леанід Дайнека быў аўтарам кніг «Футбол на замініраваным полі», «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды».

З 1993 года займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, меў алкагольны бізнэс, заснаваў фірму «Пасад» і «БелПі».

Апошнія навіны