BE RU EN

Навальнаму хочуць падоўжыць тэрмін адміністрацыйнага арышту

  • 20.08.2019, 21:23

Политику собираются прибавить к сроку административного ареста время, которое он провел в больнице.

Палітыку збіраюцца дадаць да тэрміна адміністрацыйнага арышту час, які ён правёў у шпіталі.

Расейскаму апазіцыянеру Аляксею Навальнаму могуць падоўжыць 30-дзённы тэрмін адміністрацыйнага арышту на той час, які ён правёў у лякарні пасля атручвання. Пра гэта паведаміла ў сваім мікраблогу Twitter прэс-сакратарка палітыка Кіра Ярмыш. «Яму збіраюцца дадаць да арышту тыя гадзіны, якія ён правёў у шпіталі, - нягледзячы на бесперапынны канвой, ён нібыта быў вольны ў гэты час», - напісала Ярмыш. Пытанне аб падаўжэнні тэрміну разгледзіць 22 жніўня Сіманаўскі суд Масквы.

Гэты ж суд раней прысудзіў Навальнага да 30 дзён адміністрацыйнага арышту за заклік выйсці 27 ліпеня на акцыю ў падтрымку незалежных кандыдатаў у Масгардуму. На наступны дзень пасля мітынгу палітык быў шпіталізаваны ў лякарню імя Вінаградава ў Паўднёва-Заходняй адміністрацыйнай акрузе Масквы з дыягназам «вострая алергічная рэакцыя», паведамляе DW.

У час знаходжання ў лякарні Аляксей Навальны «нібыта арышт не адбываў і знаходзіўся ў лякарні на волі», ягоную палату ахоўвалі паліцыянты, а да палітыка «спрабавалі не дапусціць ягоных лекараў і адваката. Яму і яго прадстаўнікам не паведамлялі дыягназ, а затым адправілі зноў у спецпрыёмнік нават без вынікаў аналізаў», - патлумачыла Кіра Ярмыш.

Апошнія навіны