BE RU EN

У Глускім раёне знайшлі аўтамабіль з целам мужчыны ў багажніку

  • 20.08.2019, 20:56

Загінулы - жыхар Менска.

У Глускім раёне сёння знойдзены аўтамабіль з целам мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці, паведамляе Следчы камітэт.

У багажніку аўтамабіля ў мяшку знаходзілася цела мужчыны. Затрыманыя кіроўца аўтамабіля, а таксама мужчына і жанчына ў стане алкагольнага ап'янення, якія распівалі напярэдадні спіртныя напоі з пацярпелым. Загінулы і затрыманыя - жыхары Менска.

Апошнія навіны