BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца да +31°C

  • 20.08.2019, 20:20

У Менску ў дзённыя гадзіны чакаецца навальніца.

У Беларусі ў сераду, 21 жніўня, захаваецца аранжавы ўзровень небяспекі. Падрабязнасці аб надвор'і карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Са слоў спецыялістаў, 21 жніўня ў паўночна-заходняй палове рэспублікі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні. У асобных раёнах краіны падчас навальніц прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру. Парывы могуць дасягаць 15-20 м/с.

- У той жа час, будзе даволі цёпла. У дзённы час у паўднёва-ўсходняй палове краіны максімальная тэмпература паветра складзе +30..+31°C, - удакладнілі ў Белгідрамеце.

Што тычыцца надвор'я ў сталіцы, то сіноптыкі папярэджваюць: 21 жніўня ў дзённы час у Менску чакаецца навальніца. Месцамі па горадзе могуць прайсці моцныя ліўні.

- Падчас навальніцы ў асобных раёнах прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, - адзначаюць спецыялісты.

Апошнія навіны