BE RU EN

Трамп 10-м разам стаў дзядулем

  • 20.08.2019, 19:51

У сына амерыканскага прэзідэнта Эрыка нарадзілася дачка Караліна Дораці.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп стаў дзядулем дзясятым разам. Пра гэта паведаміў у Twitter ягоны сын Эрык, чыя жонка нарадзіла дачку.

«Лара Трамп і я рады павітаць з'яўленне Караліны Дораці Трамп у свеце. Мы ўжо цябе любім!» - напісаў Эрык Трамп.

Эрык Трамп - малодшы сын прэзідэнта ЗША і выканаўчы віцэ-прэзідэнт у кампаніі бацькі The Trump Organization. У 2014 годзе ён і яго даўняя сяброўка Лара Юнаске, тэлевізійная прадусарка, пажаніліся. Праз тры гады ў пары нарадзілася першае дзіця, якога назвалі ў гонар бацькі - Эрык Люк.

Акрамя двух дзяцей Эрыка ў Дональда Трампа яшчэ пяць унукаў ад сына Дональда Трампа-малодшага і трое - ад дачкі Іванкі.

Апошнія навіны