BE RU EN

Беларускія суды пераходзяць на поўны аўдыё- і відэазапіс судовых працэсаў

  • 20.08.2019, 19:23

Пра гэта паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

Беларускія суды з 1 студзеня 2020 года пераходзіць на поўны аўдыё- і відэазапіс судовых працэсаў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, піша БелТА.

«Мы з 1 студзеня пераходзім на поўны аўдыё- і відэазапіс судовых працэсаў. Тады, я думаю, многія праблемы, якія існуюць сёння ў частцы ацэнкі, дэманстрацыі доказаў, будуць знятыя», - сказаў Валянцін Сукала.

Паступова пратаколы на папяровых носьбітах будуць сыходзіць у мінулае, усе паказанні будуць даслоўна зафіксаваныя, а значыць, у бакоў не будзе ўзнікаць паводле іх заўваг і спрэчак.

«І самі працэсы будуць праходзіць цалкам у іншым рэжыме - рэжыме павагі да закону. Гэта будзе дадатковы стымул для выразнага правядзення судовых працэсаў», - дадаў старшыня Вярхоўнага суда.

Апошнія навіны